“ЖУРПУБЛІКА”

30 кастрычніка 2007 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра інтэрв'ю прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі амэрыканскай тэлекампаніі CBS. Прэзыдэнт адказваў на пытаньні па палітычных тэмах, выказваў салідарнасьць з пазыцыяй амэрыканскіх уладаў. І раптам журналістка пачала настойліва расптываць яго пра ягоны разрыў і развод з жонкай. Сарказі паглядзеў на асобу і сказаў, што гэта “пытаньні на якія ён мае права не адказваць”, зьняў навушнікі, раскланяўся і выйшаў з тэлестудыі. Пра гэта паведамляюць практычна ўсе СМІ сьвету.

Наш камэнтар: Урэшце гэтыя СМІ знайшлі сабе сэнсацыю. А ўраўнаважаныя і нармальныя людзі адэкватна ацанілі ўчынак Сарказі: слушна зрабіў. Ня даў у чарговы раз нахабнай журпубліцы лезьці бяз просу ў сваё прыватнае асабістае жыцьцё. Так і трэба гнаць ад сябе цынічных нахабнікаў.

Валеры Буйвал