ЯШЧЭ НЕ ДАЙШЛО

2 лістапада 2007 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” публікуе артыкул пад тытулам “За тэракты ў Мадрыдзе асуджаны толькі “жаўнеры”. Скончыўся суд над афра-арабамі (усе грамадзяне Гішпаніі), якія зьвязаны з выбухамі на мадрыдскіх вакзалах 11 сакавіка 2004 г. Непасрэдныя ўдзельнікі тэрактаў атрымалі тысячы гадоў турмы. Але грамадзтва зьдзіўлена фактам апраўданьня шасьці змоўшчыкаў. Аказваецца, ня ўдалося даказаць іхную віну і ўдзел у падрыхтоўцы замахаў. Там арабскі тэкст неадэкватна пераклалі, а там станоўчыя характарыстыкі на падсуднага далі. Сем'і ахвяраў замаху з абурэньнем канстатуюць, што ўлады так і не высьветлілі, хто ж стаяў за выканаўцамі злачынстваў.

Наш камэнтар: Ні спэцслужбы, ні паліцыя, ні суд аніразу не згадалі, што арганізатараў трэба шукаць у іншым месцы. Што арганізатары ня носяць чалмы, стрыгуць бараду, запісаны ў РПЦ і ходзяць на працу на Лубянку. Газэта не здагадаліся напісаць, што перад галоўным арганізатарам вакзальных выбухаў зусім нядаўна кланяўся гішпанскі кароль з усёй камарыльяй — прасіў у яго сібірскага газу-нафты і хваліў за “разьвіцьцё дэмакратыі”. У эўрапейскіх сталіцах гараць вакзалы, покатам ляжаць ахвяры тэрактаў, а да элітаў нічога не даходзіць.

Юрка Марозаў