ВОСЬ ДЫК КАРЦІНКА!

3 лістапада 2007 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” піша пра зьезд усіх камуністаў плянэты ў Менску. Прыехаў Зюганаў, а таксама кампартыі Паўночнай Карэі, Кубы, Вьетнама, Кітая. Менскія арганізатары не хаваюць, што ўсё аплочвае дзяржаўная казна (з кішэні беларускага народу). Газэта цытуе С. Калякіна, генсека альтэрнатыўнай кампартыі РБ: “Удзел у гэтай імпрэзе — гэта падтрымка дыктатуры”. Групоўка В. Вячоркі (псэўда-БНФ) хацела таксама сказаць сваё “не” камзьезду, але ўлады не далі памяшканьня пад антыкамуністычную канфэрэнцыю. Тады яны вырашылі правесьці канфэрэнцыю ў партыйнай сядзібе. Намесьнік Вячоркі А. Міхалевіч сказаў: “Мы хочам паказаць, што на Беларусі ёсьць праціўнікі камунізма”...

Наш камэнтар: Такія героі-антыкамуністы: генсек Калякін і падпарадкаваныя яму псэўдафронтаўцы. А. Міхалевіч — даўно і неаднойчы “засьвечаная асоба” ў атачэньні “псэўда”. У свой час ён актыўна спрычыніўся да крызісу і развалу маладзёвай арганізацыі БНФ “Адраджэньне”, выступаў найбольш актыўным арганізатарам загону людзей на рэжымныя псэўдавыбары (“іді і скажі своё НЕТ”). Цяпер гэты “актывіст” разам з камуністам Калякіным арганізоўваюць у Менску антыкамунізм. Вось дык карцінка!

Юрка Марозаў