ПРАЧНУЛАСЯ “СОВЕСТЬ РОССІІ”

У дзень бальшавіцкіх угодкаў прагучаў голас з-за кратаў. Алігарх М. Хадаркоўскі (былыя савецкія дысыдэнты сур'ёзным тонам называюць яго “совестью Россіі”) з чыцінскага астрога зьвярнуўся да насельніцтва РФ. Ён заклікаў на парляманцкіх выбарах 2 сьнежня сёлета ісьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць “за любую малую партию, которая не вызывает презрения”. Да такой формы “іді і скажі своё НЕТ” не дадумаліся ў свой час нават менскія падстаўныя псэўдаапазыцыянэры. Арыгінальная фармулёўка, аднак, (пасьля абкаткі ў Расеі) можа паступіць на ўзбраеньне калякіных-івашкевічаў-мілінкевічаў і іншых з прамаскоўскай фронды, якія ўжо цяпер у адкрытую намерваюцца весьці людзей на галасаваньне на чарговых палатных “выбарах”. Беларусам трэба быць пільнымі і не дазволіць у чарговы раз падмануць сябе падстаўным.

Юрка Марозаў