ЗАХАД АЛЬМЭКАЎ

17 лістапада 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра скандал паміж двума дзядамі ў мэксіканскай глубінцы. Лакальная сварка сталася прадметам міжнародных камэнтароў з вельмі сур'ёзнай прычыны. Справа ў тым, што згаданыя дзяды зьяўляюцца апошнімі носьбітамі аяпанскага дыялекта індзейскай мовы зэкэ. Пасварыўшыся, яны не размаўляюць паміж сабой, і ёсьць небясьпека, што мова зьнікне разам зь імі. Мова зэкэ зьяўляецца адной з 350 жывых індзейскіх моваў Мэксікі. На ёй размаўляў вялікі народ альмэкаў, які стварыў задоўга да Калумба старажытную цывілізацыю на тэрыторыі Мэксікі. Лінгвісты сьцьвярджаюць, што на сёньняшні дзень на 3500 жывых мовах размаўляюць усяго 0,2% чалавецтва. Ідзе працэс зьнікненьня моваў (штотыдзень гіне адна мова!). Калі гэты працэс не спыніць, то да канца ХХІ стагоддзя з 7 тысячаў цяперашніх моваў палова будзе лічыцца мёртвымі. На абарыгенскай мове амураг у Аўстраліі размаўляе толькі адзін пажылы чалавек. Але ў той жа Аўстраліі апошні носьбіт мовы явуру (80-гадовая бабуля) арганізавала курсы роднай мовы для групы школьнікаў, “каб ня ўмерлі...”

Наш камэнтар: Барацьба за роднае ідзе ня толькі на Беларусі. Антыбеларускі рэжым рэалізуе праграму татальнага вынішчэньня беларускай мовы. Але марныя намаганьні ворагаў. Народ абароніць сваю жывую сьвятыню. Няхай маскоўцы хвалююцца за будучыню сваёй расейшчыны, якая можа разваліцца з развалам іхнай імпэрыі.

Юрка Марозаў