ПЕШКА

30 лістапада 2007 г. Гішпанская газэта “АВС” піша пра “расейскую апазыцыю”. Пасьля 5 сутак арышта з астрога выпусьцілі шахматыста Каспарава. Ён паўтараў перад журналістамі: “Пуцін — дыктатар”.

Наш камэнтар: Прагучала прыгожа. Але чаму ж Каспараў не зрабіў наступны ход сваёй пешкай? Чаму не сказаў: “...і я заклікаю ўсіх не ісьці на выбарчыя ўчасткі, ня ўдзельнічаць у дыктатарскім выбарчым шоў!” А таму не сказаў, што ў яго сапраўды роля пешкі ў крамлёўскай гульні. Крэмль выкарыстоўвае яго, як некалі антыбеларускі рэжым выкарыстаў мілінкевічаў-лебедько-вінцучкоў, што цягнулі людзей на фальшывае галасаваньне.

Юрка Марозаў