АКАЗВАЕЦЦА ЗАБІТЫЯ ПУЦІНСКІМ РЭЖЫМАМ ДЗЕЦІ БЕСЛАНА БЫЛІ “ТЭРАРЫСТАМІ”

11 студзеня 2008 г. Славацкая газэта “Pravda” публікуе артыкул пад тытулам “Ахвяраў Беслана абвясьцілі экстрэмістамі”. Цытуем з тэксту: “Пракуратура рускай каўказкай рэспублікі Інгушэціі абвінаваціла ў экстрэмізме ахвяраў і сваякоў ахвяраў тэрарыстычнай атакі на школу ў паўночна-асэцінскім Беслане. Прычынай абвінавачваньня стаў тэкст, надрукаваны два гады таму ў інтэрнэце арганізацыяй ахвяраў “Голас Беслана”. У тэксьце расейскі прэзыдэнт Пуцін абвінавачваецца ў дапамозе тэрарызму. Пракуратура патрабуе, каб арганізацыя “Голас Беслана” была абвешчана эскстрэмісцкай арганізацыяй, а яе маёмасьць была канфіскавана. Арганізацыя адкідвае абвінавачваньні... У згаданым тэксьце 2005 года было напісана: “Мы абсалютна абгрунтавана абвінавачваем цяперашні расейскі рэжым у дапамозе расейскаму і міжнароднаму тэрарызму. Мы не вінаваты, што сусьветная палітычная эліта падтрымлівае нашага прэзыдэнта, які стаўся гарантам для злачынцаў”. Гэта быў зварот арганізацыі да кіраўніцтва ЗША і краінаў Эўразьвязу. Два гады таму “Голас Беслана” адкалоўся ад арганізацыі “Маці Беслана”. Паўночна-асэцінская пракуратура раней ужо забараніла гэтую арганізацыю”.

Наш камэнтар: Беларускія патрыёты не памыляліся, калі на наступны дзень пасьля бесланскай трагедыі заяўлялі, што з цягам часу будзе раскрывацца жудасная праўда пра гэтае лубянскае злачынства.

Алесь Хадасевіч