“3-ЦІ ЗАВУЛАК ПАДБІТЫХ РАСЕЙСКІХ ТАНКАЎ”

Адміністрацыя Грознага 24 студзеня перайменавала адну з вуліцаў горада. Цяпер яно называецца — вуліца Пскоўскіх дэсантнікаў. Прыслужнікі акупантаў “увекавечылі” такім чынам 6-ю роту расейскага дэсанту, якую ў 2000 г. выбілі і разграмілі чачэнскія партызаны. А за дзень да гэтага ў Інгушэціі партызаны эфэктыўна абстралялі ў Сунжацкім раёне акупанцкую аўтакалёну, зьнішчылі і паранілі расейскіх вайскоўцаў. Цяпер трэба было б назваць якую-небудзь вуліцу ў Інгушэціі “уліцей рязанскіх автомобілістов”. Мяркуем, што змагарныя каўказкія народы былі б ня супраць таго, каб на іхнай зямлі штодня ўзьнікалі “плошчадь петербургского ОМОНа”, “3-ці завулак падбітых растоўскіх танкаў” і г.д. Вельмі важна, каб на Каўказе не было “вуліцы менскага ОМОНу” ды “алеі магілеўскіх спэцназаўцаў”...

Янка Базыль