АДКРЫЦЬЦЁ ВЫСТАВЫ АЛЯКСАНДРА ГРЫГОР'ЕВА Ў НЬЮ-ЙОРКУ

10-га лютага, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу беларускага мастака Аляксандра Грыгор'ева. У ЗША мастак выстаўляецца ўпершыню. На выставу здолеў прывезьці толькі частку сваіх твораў. Два зь іх ён ахвяраваў музэю.

Перад наведвальнікамі выставы выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк. Ён падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для нацыянальнага адраджэньня.

Для творчасьці Аляксандра Грыгор'ева (адзначыў З. Пазьняк) характэрна алегарычнае мысленне, самабытная мастацкая мова. Асноўнай мелёдыяй палотнаў зьяўляецца вобраз самотнасьці, які падобны да твораў Экзюперы. Калі больш уважліва прыглядзецца да карцінаў, то пабачым скрытую беларускую ментальнасць.

Акрамя жывапісу мастак таксама працуе ў галіне графікі і сцэнаграфіі.

У гонар горада Берасьця, зь якога прыехаў Аляксандр Грыгор'еў прагучала даўняя песьня “Брэсцкі вальс” у выкананьні Ліны Сагановіч. Яшчэ яна разам с Тацьцянай Красоўскай і Сяргеем Капыткам прачыталі душэўныя вершы Iвана Лагвіновіча пра тугу па Радзіме.

Натальля Рабава