У РАСЕІ, ЯК У РАСЕІ

10 лютага 2008 г. Гішпанская газэта “АВС” паведамляе з ГУЛАГу. Намесьнік увязьненага валадара “Юкос” М. Хадаркоўскага Васілі Алексанян паведаміў праваабаронцам, што за кратамі яго катуюць. Адміністрацыя астрогу адмаўляе яму, вельмі хвораму чалавеку, у мэдычнай дапамозе. Турэмшчыкі прапанавалі яму даць паказаньні супраць ягонага былога начальніка, таксама ўвязьненага Хадаркоўскага ў абмен на паляпшэньне ўмоваў зьняволеньня. Алексанян падаў непрытомны падчас судовых паседжаньняў.

Наш камэнтар: Кашмарная ілюстрацыя з гэбоўскай дэмакратыі вельмі нагадвае карцінкі “шахцінскай справы”, “справы лекараў” і шмат што іншае з часоў сталінскай народнай дэмакратыі. І тады і цяпер шэраг прадпрымальных людзей і многія інтэлектуалы актыўна былі падтрымалі крамлёўскі рэжым, а потым былі раздушаны ў ягоных жорнах. Ці навучылася чаму-небудзь расейская эліта?

Алесь Хадасевіч