“ЗДЕСЬ РУСКІЙ ДУХ И РУСЬЮ ПАХНЕТ...”

Расейскія ўлады доўгі час хавалі жудасную інфармацыю з расейскай правінцыі (“где шум берёз и Русью пахнет...”). Инфармацыя ўрэшце паступіла ў сеціва (газэты і тэлеканалы, занятыя перадвыбарчымі “посьпехамі краіны”, гэтага “не заўважылі”) 6 лютага. Малады чалавек Аляксей Дзянісаў ішоў праз цэнтральную плошчу горада Кальчугіна Уладзімірскай вобласьці 1 студзеня сёлета. Ён убачыў, як пасярод плошчы група пьяных малойцаў блюзьнерыць на помніку ахвярам вайны 1941-45 гг. Дзянісаў зрабіў ім заўвагу. Чацьвёра грамілаў накінуліся на яго і пачалі па-зьверску зьбіваць. Зьнявечанае цела яшчэ жывога чалавека яны кінулі проста на полымя “вечнага агню” згаданага помніка. Абуглены труп даволі доўга праляжаў на гэтым месцы, хаця літаральна за 50 мэтраў ад помніка знаходзіцца будынак мясцовай адміністрацыі, а крыху далей аддзяленьне міліцыі.

Ня менш кашмарным быў і наступны дзень пасьля трагедыі. Кветкі на месца пакутніцкай сьмерці маладзёна прынесла толькі сямья ахвяры. Жыхары горада масава праігнаравалі змрочную падзею. Мабыць, працягвалі сьвяткаваць новы год. Хаця як паведамляюць мясцовыя крыніцы, цэнтральная плошча даўно лічыцца жыхарамі Кальчугіна “праклятым месцам”, дзе ўвесь час адбываюцца нейкія жудасныя падзеі. Мяркуем, аднак, што справа тут не ў містыцы або нячыстай сіле. Проста невялікі горад (як і безьліч іншых паселішчаў па ўсёй імпэрыі) знаходзіцца ў абсалютнай уладзе крымінальных бандаў, якія ўпэўнены ў сваёй беспакаранасьці, бо даўно зрасьліся са структурамі ўлады.

Янка Базыль