КРЫЖЫ Ў КУРАПАТАХ АДНОЎЛЕНЫ
Ад псэўдаапазыцыі быў заўважаны адзін маладзёвы дзеячык. Ён зьявіўся на тэрыторыі Мэмарыялу ў сьвяточным строі, даў інтэрвію журналістам пра тое, “як яны клапоцяцца пра Курапаты”, і пайшоў прэч.
Заўважана была таксама прысутнасьць “славных органов” рэжыму. Было б добра, каб яны ў такой колькасьці ахоўвалі сьвятыню ад злачынцаў. Пасярод працуючых людзей шпацыравалі міліцэйскія патрулі. Ланцугом стаялі каля падземнага пераходу міліцэйскія і гэбоўскія афіцэры. Штодзесяць хвілін яны давалі справаздачы начальству па рацыях. Беларусы зразумелі, што “органы” былі мабілізаваны рэжымам, бо рэжым баіцца самастойных дзеяньняў беларусаў, якія не баяцца. Але найбольш актыўнымі ў гэты дзень былі “славные органы” ДАІ, якія апошнім часам уславіліся стварэньнем жывога шчыта з людзей на дарогах. Машыны і групы ДАІ заблякавалі ўсе дарогі і сьцяжыны, што вядуць на Курапаты. Мэтай майстроў “жывога шчыта” было не дапусьціць на тэрыторыю Мэмарыялу аўтамашыны з матэр'яламі і інструмантамі, неабходнымі для рэстаўрацыі крыжоў. Аднак, патрыётам усяроўна ўдалося прарвацца праз кардон даішнікаў і забясьпечыць талакоўцаў усім неабходным. Рэжым пастаянна дэманструе сваю сутнасьць — гэта антыбеларуская, антынародная ўлада.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
15 сакавіка 2008 г.