РАСЕЙСКІЯ ФАШЫСТЫ

21 красавіка 2008 г. Нямецкая газэта “Die Welt” паведамляла з Расеі пра сьвяткаваньне дня народзінаў Адольфа Гітлера. У Маскве і па ўсей Расеі 20 красавіка адбыліся сьвяткаваньні з удзелам сотняў і тысячаў у асноўным маладых асобаў. Замежныя студэнты ў гэты дзень не выходзілі з інтэрнатаў, каб ня стаць аб'ектам нападу і ня быць забітым расейскімі фашыстамі. Паліцыя і спэцслужбы раўнадушна прыглядаліся да гітлерскіх урачыстасьцяў. На здымку ў газэце — расейскія фашысты пад чырвонымі сьцягамі.

Наш камэнтар: Расейскія фашысты актыўна сьвяткавалі і на Беларусі. Гэта сынкі акупанцкіх начальнікаў, афіцэраў-асаднікаў і расейскіх гэбэшнікаў. Яшчэ задоўга да “гітлерскага дня” у розных раёнах Менска фашыстоўскія групоўкі гарланілі пасьля поўначы гітлерскі покліч: “Зіг Хайль!”, а потым сьпявалі дзікімі галасамі “Вот кто-то с горочки спустился. Наверно, милый мой идёт. На нём защитна гимнастёрка и алый орден на груди...” Так што беларусам стала яшчэ больш зразумелым, якія формы мае расейскі фашызм.

Алесь Хадасевіч