БАЯЦЦА

19 красавіка 2008 г. Нідэрляндская газэта “Agemeen Dagblad” пісала пра грамадзкае апытаньне ў Брытаніі. 2/3 насельніцтва краіны баяцца міжэтнічных канфліктаў, якія абвастраюцца на ўласнай дзяржаўнай тэрыторыі. Многія прадказваюць драматычныя вынікі міжэтнічнага напружаньня.

Наш камэнтар: Разумныя людзі даўно папярэджвалі эўрапейскіх грамадзянаў пра небясьпеку засяленьня ўласных краінаў мільёнамі чужынцаў. Іх не паслухалі абывацелі, занятыя сваім дабрабытам і гэданізмам. Цяпер вось за сябе і за дзяцей страшна, бо экзоты не хаваюць сваёй нянавісьці. У той жа час, напрыклад, з Іраку масава уцякаюць у Эўропу мясцовыя хрысьціяне (абшчыны якіх існуюць на Усходзе больш за тысячу гадоў). Такое вось “шматрасавае грамадзтва”.

Юрка Марозаў