ЧЫНОЎНІКІ ГАЛАСУЮЦЬ

19 красавіка 2008 г. Партугальская газэта “Jornal de Noticias” паведамляла, што дэлегацыя Эўракамісіі паехала ў ЗША, каб дамовіцца пра ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму для новых краінаў Эўразьвязу.

Наш камэнтар: Днямі ў Эўрапарляманце адбылося галасаваньне наконт зьніжэньня коштаў шангенскіх візаў для беларусаў. Большасьць эўрадэпутатаў не пагадзіліся з прапановай зьніжэньня коштаў. Бо, маўляў, “25 сакавіка сёлета паліцыя пабіла ў Менску мірных дэманстрантаў”. Бліскучая логіка! Такім чынам, яны пакаралі тых, каго пабіла паліцэйшчына антыбеларускага рэжыму. Затое цяпер лубянская агентура і “русскіе ребята” з Эстоніі, Баўгарыі і г.д. будзе езьдзіць у Штаты без праверкі. Адным словам, “узмацняецца барба з тэрарызмам”. Такі маразм немагчымы без тлустага маскоўскага хабару для эўраначальнікаў.

Алесь Хадасевіч