НАСЕЛЬНІЦТВА ЛЁНДАНА ВЫБІРАЕ

4 траўня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” піша, што на муніцыпальных выбарах у гарадзкую раду Лёндана ўпершыню патрапіў дэпутат ад крайне правай і антыімігранцкай Брытанскай Народнай Партыі. Калі новаабраны дэпутат-народнік Бэрнбрук выступаў з сваёй праграмай, з залі дэманстрацыйна выйшаў шэраг асобаў. Бэрнбрук казаў, што імігранты, якія аселі ў Лёндане, каштуюць брытанскаму грамадзтву больш, чым ёсьць іхны ўнёсак у гаспадарку. А таксама, што не павінна быць табу ў дыскусіях наконт імігрантаў. Па ўсёй краіне дэпутатамі ад гэтай партыі сталі 20 палітыкаў.

Наш камэнтар: На наш погляд, ня трэба так зьдзіўляцца гэтай сэнсацыі. Пасьля выбухаў у мэтро і атамнай атакі ў цэнтры Лёндана насельніцтва Лёндана і іншых рэгіёнаў шмат што зразумела. Экзоты ў чалмах (але з брытанскімі пашпартамі ў кішэнях і з нянавісьцю да брытанскай краіны ў сэрцах) былі выканаўцамі шэрагу дзікіх злачынстваў. Накіроўвалі іх “ребята” з Лубянкі, якія ў атамнай атацы ў цэнтры Лёндана (забойства А. Літвіненкі ў 2005 г.) сталі яшчэ й непасрэднымі выканаўцамі тэракту. Брытанцы ўбачылі выразную сувязь паміж “рускімі ребятамі” (якіх толькі ў Лёндане прапісана 250 тысячаў разам з крывавымі капіталамі) і ісламскімі экстрэмістамі. Лібэралы-сацыялісты і іншыя могуць колькі заўгодна выходзіць з залі і ламаць камэдыю. Яны могуць абзываць народнікаў-патрыётаў “фашыстамі”, “крайнімі экстрэмістамі” і г.д. Але грамадзяне пачынаюць галасаваць за людзей, якія кажуць ім праўду і адкрыта бароняць ад чужынцаў і ненавісьнікаў нацыянальныя інтарэсы, родны горад і будучыню краіны.

Алесь Хадасевіч