“ТРЭБА ГНАЦЬ...”

11 чэрвеня 2008 г. Французкая газэта “Le Figaro” паведамляе, што прэм'ер Канады Стэфан Арпэр мае намер афіцыйна прасіць прабачэньня ў аўтахтонных народаў гэтай краіны за палітыку прымусовай асіміляцыі ў мінулым. Індзейскіх дзяцей прымусова забіралі ў бацькоў і вучылі ў спэцыяльных адукацыйных цэнтрах. У лютым з такімі просьбамі аб прабачэньні выступіў прэм'ер Аўстраліі.

Наш камэнтар: “Цывілізатары” імкнуліся падарваць сілу мясцовых народаў, забараняючы ім выхоўваць дзяцей у роднай мове, паводле нацыянальных традыцыяў, у адрыве ад блізкіх і родных. Цяпер яны за гэта просяць прабачэньня. Беларусы ніколі не пачуюць прабачэньняў ад расейскіх знішчальнікаў-акупантаў. Ды нам і ня трэба іхных фальшывых заяваў. На нашай зямлі паступова ўтвараецца суцэльная рэзэрвацыя, у якой зьнішчаецца беларуская школа, мова і сям'я. Ня трэба нічога чакаць ад азьвярэлага акупанта — трэба салідарна гнаць яго са сваёй зямлі.

Юрка Марозаў