АЧЫШЧАЮЦЦА АД КАШМАРУ

18 чэрвеня 2008 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе, што Сойм Летувы прыняў закон аб забароне публічнага выкарыстаньня на тэрыторыі краіны фашыстоўскіх і камуністычных сымвалаў. Маюцца на ўвазе адпаведныя сьцягі, а таксама партрэты Гітлера, Сталіна, Леніна, ЦК КПСС і інш. З Масквы пачуліся крыкі пратэсту і пагрозаў.

Наш камэнтар: Усё лагічна, малайцы летувісы — ачышчаюць сваю атмасфэру ад кашмару таталітарнай мінуўшчыны. Зразумелая і істэрыка, якую пачаў ламаць маскоўскі афіцыёз. Расея сутаргава трымаецца за ленінаў-сталіных, камунізм і СССР. Калі ўсё гэта апынецца на сьметніку, то ў прынцыпе расейская імпэрыя завісьне ў паветры, пазбаўленая ідэялагічнай базы і “славного прошлого”. У Крамлі разумеюць, што на кволым кульце “святаго Ніколая ІІ” далёка не заедзеш.

Юрка Марозаў