БАЛЯВАНЬНІ Э РЭЖЫМАМ

Савецка-расейскі шабас, наладжаны рэжымам на прыцягнутую за вушы дату 3 ліпеня, завяршыўся трагедыяй у цэнтры Менску. Ня ўсе, аднак, ведаюць, што гэта было не адзінае няшчасьце на рэжымных “плясках”. У той жа вечар некалькі тысячаў моладзі былі сабраныя на пляцоўку ў пасёлку Баравым каля Менска (месца больш вядомае як “гэбоўскі гарадок” — тут знаходзяцца вілы дзеячаў гэтай канторы). Дзікая расейская папса і піва настолькі разагрэлі публіку, што зборка набыла крывавыя формы. Разгарнулася масавая бойка, у выніку якой пераломы і траўмы атрымалі дзесяткі юнакоў і дзяўчат. Навакольныя шпіталі не прымалі ў тую “празднічную” ноч пакалечаных з “проспекта победітелей”, бо палаты былі запоўненыя ахвярамі мясцовай драмы.

Янка Базыль