ІДЫЯТЫЗМ У РУЖОВАЙ ЭЎРОПЕ

6 ліпеня 2008 г. Італьянская газэта “La Repubblica” паведаміла з Іспаніі. Прэм'ер краіны Сапатэра выступіў на зьездзе сваёй сацыялістычнай партыі з плянам “Новага сацыялістычнага курсу”. Газэта падкрэсьліла, што Сапатэра паабяцаў выдаліць усе крыжы і іншыя рэлігійныя сымвалы з школаў і публічных месцаў. Абяцаў усім роўнасьць.

Наш камэнтар: Сацыялісты ў кансэрватыўнай каталіцкай краіне зусім расперазаліся. Няўжо іспанцы не абароняць выявы Святога Крыжа? Але гэта не адзіны выбрык чырвоных “арыгіналаў”. Нядаўна ў новым сацыялістычным кабінэце яны прызначылі цяжарную жанчыну міністрам абароны (!). Дама (замест таго, каб клапаціцца пра блізкія роды) з цяжкасьцю маршыравала каля шыхтоў трох родаў войска... А разам з камуністамі малойцы Сапатэры вынесьлі ў Картэсах праект новага закону, паводле якога павіяны і шымпанзэ павінны быць уроўненыя ў правах з людзьмі. Што праўда кансэрватары абсьвісталі гэтых малпападобных марксістаў. А мы з Лукашэнкі сьмяёмся: Пецербург... Скарына... вершы Быкава... Аказваецца ёсьць яшчэ “мудрэйшыя” на сьвеце арыгіналы. Уявіце, каб у нас тырчэў такі Сапатэра? Мы заўсёды казалі, што наш ідыятызм ёсьць самы “прасвяшчонны” ідыятызм.

Юрка Марозаў