ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ

25-га жніўня 1991 года праз 200 гадоў акупацыяў і нішчэньняў Беларусь

вярнула сваю дзяржаўную незалежнасьць. Слава Беларусі!

Віншую ўсіх суайчыньнікаў з 17-й гадавінай

найвялікшай нацыянальнай падзеі ХХ-га стагоддзя!

Віншую Беларускі Народны Фронт!

Віншую ўсіх сяброў дэпутатаў-фронтаўцаў, наш нешматлікі, сьмелы баявы авангард,

што ў тыя трывожныя, унікальныя і рашучыя дні дамогся

беларускай перамогі стагоддзяў — зьдзейсьніў цуд над незалежнасьцю.

Слава героям, што паклалі жыцьці, йшчэ зь Вялікага Княства стагоддзямі йдучы да гэтага дня! Слава дарагой Бацькаўшчыне! Хай вечна жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі — БНФ