ЛОДЫРСТВА АД МАРАЗМУ

11 кастрычніка 2008 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе, што славацкія ВНУ закупілі ў чэшскага Масарыкавага ўнівэрсітэта ў Брне інтэрнэт-праграму па выкрываньні плагіятаў у студэнцкіх работах.

Наш камэнтар: Як вядома, сеціва — гэта далёка ня толькі карысьць. Па ўсім сьвеце разьвілося павуціньне падстаўных інтэлектуальных крыніцаў для гультаёў ад навукі. Нават пры саветах у нас небыло такога буйнамаштабнага гультайства. Савецкі студэнт лічыў за гонар “скатаць” канспэкты па абрыдламу марксізму-ленінізму і нуднай гісторыі КПСС. Усё астатняе не лічылася бон-тонам. Цяпер ненапружваньне маладых мазгоў сталася паўсюднай нормай на эўрапейскіх прасторах.

Як бачым, у Эўропе ўзяліся за вырашэньне гэтай праблемы тым жа, інтэрнэтаўскім спосабам. Аднак, у Чэхіі і Славакіі ня снілася бяда, зь якой жыве адукацыя на Беларусі. Татальная русіфікацыя і ідыёцкія рэжымныя “рэформы” адукацыі з кожным годам катастрафічна абніжаюць якасьць адукацыі ў Беларусі. Функцыянуюць падстаўныя канторы з адпаведна сфармуляванымі назовамі: напрыклад, у Менску: “Институт современных знаний” або “Институт управления при президенте РБ” і інш. Перад вызваленай ад акупантаў Беларускай дзяржавай стаіць задача ачышчэньня нацыянальнай адукацыйнай сістэмы ад чужынскага маразма.

Юрка Марозаў