ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ

Увага! 2-га лістапада на Дзяды пасьля мітынгу каля ААН у Нью Ёрку, які арганізуе беларуская моладзь з БМРА (пачатак а 13 гадзіне), запрашаем усіх у грамадзкую залю сабора ім. сьв. Кірылы Тураўскага (Атлянтык эвэню, 401 у Брукліне). Там адбудзецца паказ фільма пра Курапаты рэжысёра М. Жданоўскага і спатканьне з Зянонам Пазьняком, які раскажа пра першае масавае адзначэньне Дзядоў 30 кастрычніка 1988 года у Менску, пра сутнасьць сьвята і значэньне тых далёкіх падзей, ШТО АДБЫВАЛІСЯ 20 ГАДОЎ ТАМУ.

Арганізатары