ІНГУШЭЦІЯ ЗМАГАЕЦЦА

У сярэдзіне кастрычніка актывізаваліся партызанскія сілы ў Інгушэціі. Патрыёты зьдзейсьнілі шэраг атакаў на дамы (у сапраўднасьці — дамы-крэпасьці) галоўных мясцовых здраднікаў і калабарантаў. Калабарантаў ледзь пасьпелі выратаваць іхныя расейскія гаспадары, што на гукі боя прыляталі на танках. А 17 кастрычніка інгушскія партызаны разграмілі на адной з дарог вялікі канвой расейскай тэхнікі. Расстралялі і спалілі некалькі бронемашынаў і грузавікоў-кунгаў, поўных расейскай пяхоты. Калі на дапамогу прыехалі расейскія танкі, яны таксама атрымалі добры адлуп. Пасьля боя расейцы знайшлі паабапал дарогі цэлую сістэму траншэяў і агнявых кропак. Партызаны заранёў рыхтавалі сваю акцыю. Масква прызналася толькі ў 3 забітых. Ніхто ўжо ня верыць гэтай статыстыцы.

Янка Базыль