ДЗЯДЫ Ў НЮ-ЁРКУ
Ускосным чынам паўдзелнічалі ў акцыі і шматлікія aмэрыканцы. Cправа ў тым, што адзін з плякатаў быў надрукаваны па ангельску з наступным тэкстам: “Пасыгналь у падтрымку Беларускай свабоды”.
І мясцовыя уладальнікі аўто з задавальненьнем гэта рабілі, а нейкі кіроўца вялікага аўтобуса спыніўся і крыкнуў на ўсю Першую Авеню: “Жыве Беларусь!”.
Разам з моладзьдзю у пікеце ўдзельнічалі вядомыя беларусы — Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі — БНФ Зянон ПАЗЬНЯК і сябра Сойму гэтай партыі, сябра Беларускага Саюзу мастакоў Яўген ШАТОХІН, які прыляцеў днямі ў Нью-Йорк з пэрсанальнай выставай.
Пасьля пікету ўсе сабраліся ў саборы Сьв. Кірылы Туроўскага, дзе Зянон ПАЗЬНЯК меў прамову, прысьвечаную Дзядам. Потым адбыўся прагляд фільма “Дарога на Курапаты” (1990 г.) які быў забаронены на Бацькаўшчыне.
![](http://web.archive.org/web/20100810205528im_/http://belmov.org/images/foto/Dziady2008/01.jpg)
![](http://web.archive.org/web/20100810205528im_/http://belmov.org/images/foto/Dziady2008/04.jpg)
![](http://web.archive.org/web/20100810205528im_/http://belmov.org/images/foto/Dziady2008/05.jpg)
![](http://web.archive.org/web/20100810205528im_/http://belmov.org/images/foto/Dziady2008/06.jpg)
![](http://web.archive.org/web/20100810205528im_/http://belmov.org/images/foto/Dziady2008/07.jpg)
![](http://web.archive.org/web/20100810205528im_/http://belmov.org/images/foto/Dziady2008/09.jpg)
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі