АДКУЛЬ ВУШЫ РАСТУЦЬ

Псэўдаапазыцыйныя групоўкі Расеі заявілі 16 кастрычніка, што на 25 кастрычніка (дзень пачатку бальшавіцкага перавароту 1917 г. паводле старога стылю) яны зьбіраюцца правесьці па ўсёй РФ “День народного гнева”. Кіраўнік групоўкі “Авангард красной молодёжі” С. Удальцов патлумачыў, што акцыя будзе праводзіцца пад лёзунгам “Власть под гражданскій контроль”. СМІ паказалі фрагмэнт гэтай “молодёжі”: пад чырвонымі сьцягамі замаскаваныя па самыя вушы і вочы “авангардысты”. Якое ўсё знаёмае... Зусім нядаўна мясцовая прамаскоўская псэўдаапазыцыя заклікала беларусаў ісьці на выбарчы фарс. Тлумачыла, што такім чынам трэба наладзіць “кантроль грамадзтва над уладамі”. Цяпер зразумела, што лубянская кантора сфармулявала гэтую ідэялагему (як кажа непаўторны Падгол, званы ў народзе Падлогам) пад капірку і разаслала яе па сваёй агентуры. Ды толькі беларусы наладзілі байкот фарса, выказалі недавер і рэжыму, і ягонай псэўдаапазыцыйнай хеўры.

Янка Базыль