“МЕДВЕДЕВАС” І “ІСКАНДЭРАС”

5 лістапада 2008 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” вельмі апэратыўна паведаміла пра апошнія заявы прэзыдэнта Расеі: Медведевас заявіў, што будзе ўсталёўваць у Калініградзкай вобласьці магутныя ракетныя комплексы “Іскандэрас”. Прэзыдэнт Летувы Адамкус заявіў: “Такія заявы вельмі супярэчлівыя. То Расея выступае за сумесныя дзеяньні супраць агульнай небясьпекі, то раптам усталёўвае ракеты ў Калінінградзе...”

Наш камэнтар: Летувісам зразумела, каму пагражаюць расейскія ракеты, выстаўленыя непасрэдна на іхнай мяжы. Толькі чаму гэтыя дзеяньні Імпэрыі Зла сталіся для іх такой сэнсацыяй? Беларускія патрыёты даўно папярэджвалі іх пра агрэсіўныя пляны Масквы, прапанавалі сумесныя салідарныя дзеяньні (як гэта было ў незабыўныя 1988-91 гады). Аднак, палітычныя эліты невялікай балтыйскай краіны “не заўважалі” гэтыя прапановы. Яны актыўна хаўрусіліся з прадстаўнікамі прамаскоўскай псэўдаапазыцыі пустышкамі Мілінкявічусам, Вячоркасам, Лябедьзькасам. Летувіскія СМІ паведамлялі свайму грамадзтву пра “подзьвігі” гэтых падстаўных. Падстаўныя і фальшывыя рэгулярна арганізоўвалі ў Вільні свае імітацыйныя канфэрэнцыі “пра будучыню Беларусі”, дзе разам з некаторымі віленскімі палітыкамі гаварылі пра “дыялёг” з рэжымам Лукашэнкі і “выбары ў Беларусі”. Цяпер прамінуў час гаварэньня. Вораг вольных народаў ставіць сваю зьнішчальную зброю на межах маленькай краіны з боку свайго ўсходне-прускага анклава. У хуткім часе вораг зьбіраецца паставіць ракеты яшчэ й на беларускай тэрыторыі. Ці дойдзе што-небудзь да летувісаў у гэтай драматычнай сытуацыі? Сумніўна.

Алесь Хадасевіч