БЭРЛУСКА — ДРУГ КРАМЛЯ

15 лістапада 2008 г. Італьянская газэта “La Stampa” публікуе артыкул “Антыракетны шчыт — гэта правакацыя супраць Расеі”. У якасьці тытулу ўзята цытата з выступу прэм'ера Італіі Бэрлусконі падчас ягонага візыту ў Турцыю. Бэрлусконі выступіў таксама супраць прыняцьця ў НАТО Украіны і Грузіі.

Наш камэнтар: Усё даўно зразумела з гэтым “правым” палітыкам. Колькі разоў яго хапалі за руку і за фалды фрака на радзіме за парушэньні закону і карупцыю, а ён штораз выкручваўся. Сяброўства з чарговым крамлёўскім “другам” ён адпрацоўвае на поўніцу. Трэба аддаць належнае, што Бэрлуска кажа ўсё проста і не прыкрываецца аргумэнтацыяй пра “правы чалавека” ды пра “рускую дэмакратыю” (у адрозьненьні ад немцаў або французаў). Ня будзем зьдзіўляцца, калі пасьля канчатковай адстаўкі яго возьмуць на працу ў якую-небудзь расейскую бізнэс-структуру (як некалі Шродэра).

Юрка Марозаў