УСПЫШКА ФАШЫЗМУ Ў РАСЕІ

19 лістапада 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” публікуе артыкул пад тытулам “Расея баіцца чорных”. У сувязі з крахам будаўнічых кампаній і шэрагу іншых бізнэсаў у Расеі пачынаюць хвалявацца аб тым, як павядуць сабе так званыя гаст-арбайтэры. Афіцыйна іх у РФ 1,5 мільёнаў. Але на самай справе да 12 мільёныў чалавек. Расейцы зьняважліва называюць іх “чорнымі”. Маскоўцы баяцца, што яны не захочуць вяртацца дадому і пачнуць займацца тэрарызмам на іхнай тэрыторыі. З гэтай нагоды ўжо пачаліся публічныя выступы і ўтварэньне арганізацыяў, якія дэкляруюць абарону Расеі ад чужынцаў. 4 лістапада сёлета, на “день народного едінства” адбыліся напады на нярускіх у Маскве і па ўсёй Расеі. Адзін узбэк быў забіты. У Маскве зьбілі супрацоўніка амбасады Таджыкістану.

Наш камэнтар: Што ж, расейцаў папярэджвалі аб тым, да чаго прывядзе разбурэньне Крамлём эканомік у постсавецкіх рэспубліках, а таксама праца мільёнаў рабоў на працоўных месцах, дзе ўжо няздольныя працаваць сьпітыя і асацыяльныя “русскіе ребята”. Замітусіўся “самый чітаюшчій народ в міре”. Вельмі важна, каб з маскоўскага рабства вярталіся дадому сотні тысячаў беларусаў. Няхай Расея сама расхлёбвае свой кашмар.

Юрка Марозаў