КРАМЛЁЎСКІ ФАШЫЗМ РЫХТУЕЦЦА

21 лістапада ў расейскіх інтэрнэтвыданьнях выступіў Міхаіл Дзелягін, доктар эканамічных навук, дырэктар маскоўскага Інстытута глабальных праблем. Ён выклаў факты, якія сьведчаць пра глыбокі эканамічны крызіс у расейскай прамысловасьці. Нават буйныя і да нядаўна прыбытковыя прадпрыемствы пераходзяць на 4-х і 3-х дзённы працоўны тыдзень. Ужо пачаліся маштабныя скарачэньні. У хуткім часе з мінімальнымі заробкамі і беспрацоўем мільёны людзей проста ня здолеюць выжыць і пракарміць свае сем'і. Дзяржаўныя структуры і сілавыя службы рыхтуюцца да сур'ёзных сацыяльных пратэстаў. Нават прынялі пастанову “Аб антырасейскіх настроях”. ФСБ пачало брутальна выбіваць патэнцыйных арганізатараў народнага пратэсту. За апошнія тыдні ў Маскве і на правінцыі было забіта і цяжка паранена шэраг папулярных лідэраў незалежных прасаюзаў і журналістаў, якія пісалі праўду пра крамлёўскі рэжым. Махавік краху набірае абароты.

Янка Базыль