ЯК АДБЫВАЕЦЦА ЎНУТРАННАЯ АКУПАЦЫЯ

Інфармацыя за лістапад. Беларускія прадпрымальнікі паспрабавалі па гаспадарчых справах патрапіць на тэрыторыю вялікай часткі Супрацьпаветранай абароны, што на скрыжаваньні вуліцаў Якуба Коласа і Бялінскага ў Менску (пры саветах там быў штаб ПВА Беларускай Ваеннай акругі). Іх спынілі і патлумачылі, што палову тэрыторыі займае цяпер расейская армія, маўляў таксама ПВА. Расейскія афіцэры па-за часткай ходзяць у цывільным. Жывуць таемна са сваімі сем'ямі ў новабудоўлях Уручча.

Карэспандэнт