НОВЫ СЬВЯТЫ НКВД-РПЦ

27 лістапада 2008 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” паведамляе з Масквы. Генсек адной з кампартыяў Расеі (іх там некалькі) С. Малінковіч зьвярнуўся да патрыярха РПЦ з патрабаваньнем, каб Сталіна зрабілі сьвятым. Дзіка, але нават і ня сьмешна. У адным будынку РПЦ ўжо некалькі гадоў вісіць абраз “св. Іосіф” з выявай Сталіна (царква св. Вольгі ў Стрэльне пад Пецярбургам). Мясцовы бацюшка Яўстахі на пытаньні адказвае: “Для майго бацькі Сталін быў отец народов і для меня тоже...”

Наш камэнтар: А што, было б зусім лагічна ў РПЦ-КГБ... Да гэтага ўсё ідзе ў “святой Русі”.

Алесь Хадасевіч