РАСЕЙЦАЎ СУМЛЕНЬНЕ НЯ МУЧЫЦЬ

6 сьнежня 2008 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра ініцыятыву групы турэцкіх інтэлектуалаў. Яны стварылі адмысловую інтэрнэт-старонку і зьвярнуліся да турэцкага грамадзтва з заклікам: “Хто хоча папрасіць прабачэньня, няхай папросіць...” Інтэлектуалы прапануюць туркам прасіць прабачэньня за генацыд армянскага народа, які зьдзейсьніла Асманская імпэрыя ў 1915 годзе (2 мільёны ахвяраў).

Наш камэнтар: Вядома, што цяперашняя турэцкая дзяржава ўпарта адмаўляецца прызнаць факт генацыду армянскага народу і тым больш папрасіць прабачэньня. Але вось эліта грамадзтва бярэ на сябе адказнасьць і заклікае народ зрабіць маральны выбар. Вядома, што цяперашняя расейская імпэрыя таксама ня хоча прызнавацца ў жудасных злачынствах, зьдзейсьненых Расеяй на тэрыторыі захопленых краінаў. Але і ад расейскіх інтэлектуалаў не даводзіцца чакаць заклікаў да пакаяньня перад украінцамі, беларусамі і іншымі народамі. Расейцаў сумленьне ня мучыць.

Алесь Хадасевіч