ПЕРШЫ ЗАЛП “ПА ВРАГУ”

6 сьнежня 2008 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” піша пра выставу ў Маскве з нагоды 90-годдзя службы савецкай контрвыведкі. Сярод іншага там выстаўлены й дакумэнты 1941 г. З дакумэнтаў бачна, што саветы ў выпадку захопу немцамі Масквы мелі плян узарваць шэраг аб'ектаў у Маскве, “каб не дасталіся ворагу”. Сярод іх, напрыклад, царква Васіля Блажэннага на Чырвонай плошчы і Вялікі тэатр.

Наш камэнтар: Яны не пашкадавалі б нават сваю Маскву (здавалася б, прычым тут царква). Што ўжо казаць пра беларускія гарады і вёскі, дзе маскоўскія акупанты ў гады “міру” і вайны зьнішчылі або выкралі большую частку нашай культурнай спадчыны. Дагэтуль на ўскраіне Воршы стаіць ганебны мэмарыял, прысьвечаны першаму залпу “Кацюшы”. Туды нават прывозяць публіку з вясельляў, каб ускладаць кветкі. Трэба нагадаць, што гэты першы залп зброі масавага зьнішчэньня саветы далі па цэнтру нашага беларускага горада, у выніку чаго былі забітыя і параненыя сотні беларускіх людзей (“сволочей”, як выказвалася нкавэдзісцкая ваеншчына).

Юрка Марозаў