З НОВЫМ ГОДАМ!

Паважаныя землякі, сябры, фронтаўцы.

Віншую Вас з Новым годам! Хай гэты надыходзячы год стане для беларусаў лепшым, чым мінулы. Кожны мінулы год, які мы пражывалі, быў годам нашага нішчэньня, трываньня і выжываньня. Дык хай жа настане пералом у гэтым новым годзе і ўздымецца дух людзей, які дапаможа ўсім нам разьвітацца навек зь ненавісным прамаскоўскім рэжымам, ськінуць, пагнаць ягоных халуёў, прыблудаў і калябарантаў, нішчыцеляў мовы, культуры і Бацькаўшчыны! Няхай новы год стане момантам ісьціны, праўды і справядлівасьці ў абароне Беларусі — і скончыцца доўгі і цяжкі час!

З Новым годам! Жыве Беларусь! Слава героям!

31 сьнежня 2008 г.