100-ГОДДЗЕ СТЭПАНА БАНДЭРЫ

У Кіеве і шэрагу іншых гарадоў Украіны 1 студзеня адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя вялікага патрыёта Украіны Стэпана Бандэры: канцэрты, выставы, шматтысячныя парады з удзелам вэтэранаў антымаскальскай барацьбы і моладзі. Бандэра быў лідэрам нацыянальнага супраціву ўкраінскага народу супраць немцаў і расейцаў у гады Другой сусьветнай вайны. У 1956 г. ён быў забіты агентам КГБ у Нямеччыне. У Маскве скрыгочуць зубамі, круцяць газавы вентыль, пагражаюць замарозіць Украіну. А вялікая краіна набірае сілу, вяртаецца да нацыянальных каштоўнасьцяў і ўпэўнена ідзе шляхам свабоды.

Янка Базыль