РАЗЬВІТАНЬНЕ З СЯБРАМ

У суботу, 17 студзеня а 10:00 у капліцы крыпты Чырвонага касьцёла сьв. Сымона і Алены ў Менску (што каля бібліятэкі касьцёла) адбудзецца памінальная імша за памерлага Лявона Сакольчыка (1932–8.1.2009). Лявон Сакольчык быў яркім патрыётам, змагаром за вольную і незалежную Беларусь. У шэрагах Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ ён на працягу гадоў працаваў дзеля сьветлай будучыні нашага народу, за Беларускую Дзяржаву і нашу культуру. Сябры шанавалі гэтага сьціплага, працавітага чалавека. Ён быў аўтарытэтам, прыкладам шчырага служэньня Айчыне. Менавіта ягоная прынцыповая пазіцыя, ягоны выступ супраць спробы “прагматыкаў” раскалоць Народны Фронт вызначылі для многіх фронтаўцаў адпаведны выбар шляху, і людзі не памыліліся. Ён умеў падтрымаць людзей у самыя цяжкія моманты змаганьня, надаць упэўненасьці, пераканаць, падзяліцца сваім жыцьцёвым досьведам. Памяць аб Лявоне Сакольчыку назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 12 студзеня 2009 г.