ЯК ЯНО ПАЧЫНАЛАСЯ

29 сьнежня 2008 г. Угорская газэта “Magyar Hirlap” пісала пра бамбардоўкі і абстрэлы тэрыторыі сэктара Газа ізраільскай арміяй. Загінулі сотні людзей. Кіраўніцтва Ізраіля заявіла, што змагаецца супраць тэрарыстычнай арганізацыі Хамас, якая напярэдадні абстрэльвала краіну ракетамі.

Наш камэнтар: Пра гэта паведамлялі ўсе СМІ сьвету. Але толькі расейскія тэлеканалы энтузіястычна паведамілі тады з самай раніцы, што ў сувязі з ваенным канфліктам на Блізкім Усходзе пачалі падымацца цэны на нафту. Узьнікае класічнае ключавое пытаньне: каму ўсё гэта было патрэбна? Можа народу Палестыны або народу Ізраіля? Перад гэтым таму скончылася перамір'е, абвешчанае Хамасам паўгады таму. І бяз ладу прычыны тэрарысты пачалі абстрэл ракетамі памежных ізраільскіх паселішчаў. Вядома, адкуль атрымліваюць ракеты, іншую зброю, усялякую падтрымку і вывучку экстрэмісты Хамаса — з Масквы. Іх з помпай сустракалі ў Крамлі, абяцалі, што “в обіду не дадут”. Толькі прасілі за ўсё гэта калі трэба задзейнічаць гэтыя ракеты. Вось яны і задзейнічалі па першаму ж сігналу з Масквы. Усе памятаюць таксама, што менавіта Хамас першым прызнаў “незалежнасьць” Паўднёвай Асэціі і Абхазіі ў верасьні 2008 г. (кліенты з гатоўнасьцю задаволілі жаданьне свайго маскоўскага пахана). Злачынны “Інтэрнацыянал” дапамагае крамлёўскай хунце трымацца на плаву пасярод крызіса.

Юрка Марозаў