МОНСТРЫ

15 студзеня 2009 г. Італьянская газэта “Stampa” паведамляе з ЗША. У Нью-Джэрзі супрацоўнікі кандытэрскай крамы адмовіліся зрабіць на торце надпіс “Дарагому Адольфу Гітлеру”. Бацька так назваў свайго сына і зьбіраўся адсьвяткаваць ягонае нараджэньне. Улады забралі дзіця ў прытулак.

Наш камэнтар: Гэта добра, што ў Беларусі даўно ўжо не называюць дзетак Октябрінамі, Пятілеткамі і Тракторамі. Але гідра маскоўска-акупанцкага ленінізму (расейскага фашызму) трывала ўчапілася ў нашу зямлю. Яна існуе ня толькі ў выглядзе чорных балваноў на плошчах. Монстру служаць “эліты” рэжыму. Монстр і ягоныя імёны не забаронены ў нашай краіне. Але час монстра ўжо канчаецца.

Алесь Хадасевіч