АБ АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПАГАДНЕНЬНЯХ І НЕЗАКОННЫХ ДЗЕЯНЬНЯХ НЕЛЕГІТЫМНАГА КІРАЎНІКА ВЫКАНАЎЧАЙ УЛАДЫ НА БЕЛАРУСІ

4-га лютага гэтага года нелегітымны кіраўнік выканаўчай улады ў Беларусі А. Лукашэнка падпісаў у Маскве два незаконныя пагадненьні: аб стварэньні на тэрыторыі Беларусі “рэгіянальнай” беларуска-расейскай супрацьпаветранай абароны (СПА) і аб уваходжаньні Беларусі ў вайсковыя сілы хуткага рэагаваньня, створаныя ў рамках так званай “калектыўнай бясьпекі” (АДКБ).

Гэтыя пагадненьні, заключаныя адным чалавекам за плячыма народа, абазначаюць уступленьне Беларусі ў ваенны блёк, што супярэчыць Канстытуцыі і зьяўляецца незаконным. Такія пагадненьні ня могуць быць прызнаныя.

У палітычным сэнсе — гэта абазначае гандаль беларускімі інтарэсамі, далейшы працяг здачы суверэнітэту, пэрспэктыву страты незалежнасьці краіны і небясьпеку для жыцьцяў беларусаў, якія, калі выконваць пагадненьне, павінны будуць ваяваць за межамі Беларусі за авантурныя інтарэсы пуцінскай Расеі.

І маскоўская, і менская групы ўлады напалоханыя магчымымі сацыяльнымі наступствамі эканамічна-фінансавага крызісу, у выніках якога яны вінаватыя. Думаючы аб захаваньні сваёй улады найперш, яны заключылі гэтыя пагадненьні, якія ў выпадку сацыяльных пратэстаў на Беларусі дадуць магчымасьць расейцам увесьці сюды свае войскі, каб захаваць рэжым Лукашэнкі і зацьвердзіць сваю прысутнасьць на нашай тэрыторыі.

Дзейнасьць нелегітымнага кіраўніка выканаўчай улады на Беларусі характарызуецца незаконнасьцю і здачай нацаянальных інтарэсаў. Яна стала ва ўмовах крызісу надзвычай небясьпечнай для Беларускага грамадзтва і суверэннай Беларускай дзяржавы. Беларускія палітычныя эліты мусяць зрабіць высновы і ўлічыць гэта ў пошуках выхаду з крызіснай сытуацыі. Перад краінай стаіць неабходнасьць рашучых дзеяньняў па абароне сябе.

8 лютага 2009 г., Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ іг. Менск Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”