РАБАЎНІКІ ЎСЮДЫ АДНОЛЬКАВЫЯ

12 лютага 2009 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” піша пра ініцыятыву кітайскіх мільянэраў, якія шукаюць і скупляюць па ўсім сьвеце аб'екты мастацтва з Летняга палацу кітайскага імпэратара. Гэты палац быў разрабаваны і зьнішчаны брытанскімі войскамі 18 кастрычніка 1860 г., падчас Другой опіюмнай вайны. Архітэктурна-паркавы комплекс, створаны ў 18 ст., сучасьнікі называлі “Пекінскім Вэрсалем”.

Наш камэнтар: Трагічны лёс “беларускага Вэрсаля”, — Нясьвіжа, — адзін з сымвалаў расейскай акупацыі нашай зямлі. Маскоўская навала зьнішчыла паркавыя ансамблі, разрабавала палацавы комплекс, спыніла разьвіцьцё беларускай цывілізацыі. Нашы карціны, скульптуры, кнігі, гістарычныя дакумэнты мы вымушаны шукаць па ўсім сьвеце.

Аслабленая кітайская дзяржава вымушана была пусьціць на сваю тэрыторыю імпэтных і нахабных чужынцаў-эксплуататараў. Яны ня толькі рабавалі і зьнішчалі. Яны накіравалі на кітайцаў плыні сваёй наркаты. Калі Пекін забараніў гандаль опіюмам, каланізатары арганізавалі дзьве вайны і дамагліся свайго.

Беларусы павінны бачыць у гэтым гістарычным досьведзе суровае папярэджаньне. Нельга пускаць на сваю зямлю маскоўскіх чужынцаў-каланізатараў зь іхнымі ракетамі, самалётамі, маскультурай, русскім языком, наркатой, алкагалізмам, цёмным варварствам. З гэтым трэба змагацца, каб жыць мірна і заможна, на сваёй зямлі.

Юрка Марозаў