У ЭЎРОПЕ ЎЖО СЮР

26 лютага 2009 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” паведамляла з Аўганістану. Брытанскія жаўнеры, якія ваююць там, усё часьцей бяруць падчас ваенных дзеяньняў у палон джыхадзістаў брытанскага паходжаньня. Байцы джыхаду размаўляюць на ёркшырскім і мідллэндскім дыялектах. Гэта мабілізаваныя экстрэмістамі жыхары Вялікай Брытаніі. Адзін афіцэр сказаў журналістам: “Мы ўлезьлі ў сюррэалістычную брытанскую грамадзянскую вайну за тысячы кілёмэтраў ад радзімы”.

Наш камэнтар: Лібэральна-сацыялістычны тупік з “шматрасавым грамадзтвам” абярнуўся для карэнных брытанцаў сюррэалізмам і сьвістам куляў у далёкай краіне. Экзоты з брытанскімі пашпартамі жывуць на брытанскай зямлі ў стане пэрманэнтнай нянавісьці да ўсяго брытанскага і хрысьціянскага. Жаўнеры і афіцэры яе вялікасьці гэта ўжо добра зразумелі. А Чэрчыль папярэджваў брытанцаў пра гэтую небясьпеку яшчэ 50 гадоў таму, калі толькі пачыналася палітыка “адчыненых дзьвярэй”.

***

26 лютага 2009 г. Бэльгійская газэта “Het Volk” пісала, што сем дзеячаў бэльгійскай арганізацыі міжнароднай Аль-Каэды хаваюцца ў Брусэлі. Падчас паліцэйскай акцыі ў сьнежні летась удалося арыштаваць шасьцёх баевікоў, а астатнія схаваліся. Камандуе тэрарыстамі жанчына — Маліка Эль Аруд, удава аднаго з тэрарыстаў, якія забілі ў Аўганістане нацыянальнага героя Шах Масуда 9 верасьня 2001 г. Цяпер яна знаходзіцца пад хатнім арыштам. Газэта называе яе брусэльскай мусульманкай.

Наш камэнтар: Бэльгійцы скардзяцца на свой уласны сэррэалізм. Што ні заходняя краіна — усё той жа сюр. Сотні тысячаў чужынцаў у чалмах шыхтуюцца, праклінаюць Эўропу (у якой камфортна жывуць), ствараюць баявыя групы. Калі мясцовыя спэцслужбы і паліцыя праводзяць апэратыўныя мерапрыемствы, большая частка гэтых “дзеячаў” імгненна хаваецца ў асяроддзі сваіх суродзічаў на тэрыторыі тых жа эўрапейскіх гарадоў, дзе праводзяцца апэратыўныя мерапрыемствы. Пачытаеш пра такое, то можа скласьціся ўражаньне, што гэта бэльгійцы зьяўляюцца акупантамі Бэльгіі, а супраць іх эфэктыўна змагаюцца сапраўдныя гаспадары — барадачы мадам Малікі. Вялікі бэльгійскі мастак-сюррэаліст Джэймс Энсар не прыдумаў бы такога галаваломнага палатна.

Алесь Хадасевіч