ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ Ў ДАНІІ ЖЫЛІ ДАТЧАНЕ

6 сакавіка 2009 г. Дацкая газэта “Ekstra Bladet” публікуе артыкул пад тытулам “Сэзон паляваньня ў Нёрэбро адкрыўся”. Жыхары гэтага раёна Капэнгагена баяцца выходзіць на вуліцу. Некаторыя зь іх носяць бронекамізэлькі. Па Капэнгагену ходзяць узмоцненыя паліцэйскія патрулі. За апошнія дні ў Нёрэбро тры разы адбываліся перастрэлкі. Двое выпадковых людзей загінулі. Змагаліся між сабой банды наркагандляроў. Дацкія крымінальнікі страляліся з азіяцкімі крымінальнікамі. Палова насельніцтва Нёрэбро — грамадзяне недацкага паходжаньня.

Наш камэнтар: Такога ў Капэнгагене не было з часоў Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны ў Даніі жылі датчане. Потым лібэралы-сацыялісты пачалі “адчыняць дзьверы” і арганізоўваць “правы чалавека”. Дацкая нацыя агаломшана глядзела, як цэлыя кварталы самых прыгожых гістарычных і культурных гарадоў роднай Даніі засяляюць экзатычныя чужынцы. Датчане яшчэ сьпявалі на сьвяты свой дзяржаўны гімн “Наша прыўкрасная краіна”, але мясцовая паліцыя ўжо згубіла кантроль над тэрыторыяй гэтай краіны. А мясцовыя лібэралы-сацыялісты ўсё паўтараюць пад брусэльскую дудку: “Det gaar som fod i strømpe” (“Усё ідзе як па маслу”) і вельмі задаволены сабой.

Алесь Хадасевіч