ВАНДАЛЫ АПАГАНІЛІ МАГІЛЫ Ў КУРАПАТАХ
Рэжымныя сатаністы чарговым злачынствам адзначылі антынародную палітыку — “день едіненія РФ і РБ”. 2-га красавіка яны прышлі на тэрыторыю Народнага Мэмарыялу ў Курапатах і раскапалі дзьве магілы беларускіх пакутнікаў. На паверхню выкінуты чалавечыя косьці, фрагмэнты адзеньня і абутку. На месцы злачынства шмат чалавечых сьлядоў, бачна што са злачынцамі быў сабака.
Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ выявілі раскапаныя магілы ўвечары 2 красавіка. На месца злачынства была выклікана міліцыя і работнікі пракуратуры, якія праводзяць сьледчыя мерапрыемствы.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ заклікае беларусаў прысьці на талаку ў Курапаты ў суботу 4 красавіка. Талака пачнецца аб 11:00. Просім браць з сабой рыштунак для правядзеньня працы па добраўпарадкаваньні тэрыторыі нашай нацыянальнай сьвятыні. Народная Салідарнасьць павінна быць нашым адказам на подлае злачынства вандалаў, якіx пакрывае антынародны рэжым.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
3 красакавіка 2009 г.