АБКРАДАЮЦЬ АХВЯРАЎ КАНЦЛЯГЕРУ

16 сакавіка група беларусаў, былых вязьняў нямецкага канцлягеру ў Азарычах (Гомельшчына), зьвярнулася з пэтыцыяй у камітэт па правах чалавека ААН. Рэжым ужыў ў адносінах да гэтых людзей свае тыповыя фашыстоўскія мэтады. Фармальна зьмяніўшы катэгорыю лягеру (не “канцлягер”, а “лягер сьмерці” — ёсьць, аказваецца, розьніца), лукашысты пачалі забіраць у пацярпелых ад фашызма людзей значную частку грашовай кампэнсацыі, якую ў Беларусь для іх перадае Нямеччына. Калі ахвяры фашызма зьвярнуліся ў суд РБ, ім заявілі, што “усё слушна”. Сёньняшні фашызм навучыўся нажывацца на гітлерскім фашызьме.

Алесь Хадасевіч