БЕЛАРУСЫ “ПАВІННЫ ПРАЦАВАЦЬ 24 ГАДЗІНЫ Ў СУТКІ, НЯ ПІЦЬ, НЯ ЕСЬЦЬ.”

Як заўсёды, самым цікавым у выступе Лукашэнкі былі “лірычныя адступленьні” (як народ называе моманты, калі начальнік адрываецца ад паперкі і барабаніць сваё, аўтарскае). 23 красавіка ён рабіў “выступ перад палатамі” і сярод іншага заявіў наступнае: “Народ должен работаць 24 часа ў суткі, ня піць, ня есьць. Работаць не на склад, а прадаваць прадукцыю...” Дыктатарская фармулёўка — не экспромт арыгінала. Такое ўжо было ў беларускай гісторыі, а менавіта ў сталінскі пэрыяд расейскай акупацыі. Начальнік агучыў праграму ўтварэньня новага ГУЛАГу на беларускай зямлі. Разам з Масквой і сваёй хунтай ён ужо падрыхтаваў праект свайго “выйсьця з крызісу” у момант, калі цалкам заваліцца загнаная ў кут эканоміка акупаванай маскоўскім ворагам краіны. Яны зьбіраюцца зьнішчаць беларусаў. Дарослыя людзі павінны зразумець, што трэба ратаваць сябе і дзяцей ад гэтага кашмару.

Янка Базыль