65-Я ЎГОДКІ БІТВЫ ЗА МОНТЭ-КАСІНА

17 траўня 2009 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра 65-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна. У выніку крывавых баёў 12-18 траўня 1944 г. часткі Войска Польскага прымусілі немцаў адступіць. Была адкрыта дарога на Рым. На мэмарыяльныя ўрачыстасьці на Монтэ-Касіна прыедзе польская дэлегацыя начале з прэзыдэнтам Качыньскім.

Наш камэнтар: Польская газэта анісловам не згадала, што ў тых баях ваявалі і загінулі сотні беларускіх жаўнераў і афіцэраў. Дастаткова прачытаць прозьвішчы герояў на магільных плітах Монтэ-Касіна. Што ж, такое замоўчваньне фактаў тыповае для польскай гістарычнай навукі (нібыта гаварэньне праўды прынізіла б нацыянальную гісторыю).

Ня трэба ні ад каго чакаць згадкі і ўдзячнасьці. У вызваленай ад акупацыйнага рэжыму Беларусі будзе ўшанавана памяць беларускіх герояў помнікамі, кнігамі, мастацкімі творамі. Кіраўніцтва дэмакратычнай Беларусі будзе ўдзельнічаць у мэмарыяльных мерапрыемствах на месцах нашай славы. А беларуская гістарычная навука не забудзецца сказаць праўду і добрыя словы пра палякаў, зь якімі нашыя дзяды змагаліся супраць фашызма (такая наша традыцыя).

Валеры Буйвал