“НОВЫ ВІД ТЭАТРАЛЬНЫХ БЯЗДАРНАСЬЦЯЎ”

1 чэрвеня 2009 г. Французкая газэта “Le Figaro” паведаміла, што ў Англіі памерла апошняя асоба, што была выратавана падчас катастрофы знакамітага лайнэра “Тытаніка”, які патануў 15 красавіка 1912 г. Мілвіна Дын мела 97 гадоў, а калі плыла на “Тытаніку” разам з бацькамі, то мела ўсяго дзевяць тыдняў. Пажылая жанчына жыла на невялікую (па брытанскіх маштабах) сацыяльную пэнсію. Яна прадавала па 50 фунтаў свае аўтографы. Калі пра гэта даведаліся рэжысёр кінадрамы “Тытанік” і акцёры, што выконвалі галоўныя ролі ў фільме, яны дапамаглі пэнсіянэрцы. З сваіх ганарараў яны перадалі ёй 30 тысячаў эўра.

Наш камэнтар: Вы чулі, каб нехта з цяперашніх засьвечаных антыбеларускім рэжымам “тэле- і кіназорак” РБ зрабіў нешта падобнае? Нешта падобнае ў творчасьці і ў гуманітарнай сфэры. Мы ня чулі. Антыбеларушчына вывела новы від тэатральных бяздарнасьцяў, якія даволі шыкоўна існуюць пад жлобскім скіпэтрам зьнішчальнікаў нашай культуры. Найбольш засьвечаныя зь іх — блазны з “театра Христофор”, а таксама ганебныя “зоркі” з антыбеларускага пасквіля “Павлинка-NEW”. Яны занятыя выключна сабой, іх цалкам задавальняе палітыка зьнішчэньня ўсяго нацыянальнага і жывога. Яны — па-за канкурэнцыяй.

Мы наглядзеліся на гэтых бездараў дастаткова. У вызваленай Беларусі яны могуць разьлічваць толькі на забарону на прафэсію. Хіба што паедуць у Расею (“воспеваемую імі”) рабіць кар'еру. Толькі наўрад ці што атрымаецца. Там сваіх такіх хапае.

Ня будзе хам вечна куражыцца ў беларускім мастацтве.

Алесь Хадасевіч