ПРА ПАМЯЦЬВАЙНЫ

8 чэрвеня 2009 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” апублікавала рэпартаж з французкай вёскі Арадур-сюр-Глан. Раз'юшаныя паразай эсэсаўцы спалілі гэтую вёску ў Нармандыі разам з жыхарамі 10 чэрвеня 1944 г., праз некалькі дзён пасьля высадкі антыгітлераўскага дэсанту. У сакавіку 1945 г. руіны наведаў генэрал Дэ Голь. Ён выдаў загад на стварэньне мэмарыяльнага музэя ў Арадуры.

Наш камэнтар: Дэ Голь прыняў такое рашэньне дзеля таго, каб наступныя пакаленьні ведалі праўду пра змаганьне і ахвяры народу. Саветы нават у справе мэмарыялізацыі не маглі пражыць без шалёнай хлусьні і прымітыўных фальшывак. Вядома, што з сотняў беларускіх вёсак, спаленых акупантамі, Хатынь была абрана для стварэньня мэмарыялу зусім не выпадкова. Імя гэтай беларускай вёскі сугучнае імені другой беларускай вёскі на Смаленшчыне — Катынь (дзе НКВД расстраляла тысячы афіцэраў Войска Польскага, сярод якіх было шмат беларусаў). З-за гэтай блытаніны дагэтуль многія людзі ва ўсім сьвеце блытаюць дзьве гэтыя драмы. Толькі на пачатку 90-х гадоў у газэце “Нар. Воля” былі надрукаваны сьведчаньні аб тым, што Хатынь была спалена атрадам украінскіх фашыстоўскіх карнікаў. І хаця камандзёр гэтага атрада быў арыштаваны і асуджаны ў Кіеве да расстрэлу яшчэ ў 1986 г., саветы не паведамілі людзям пра гэтыя падзеі.

Сотні спаленых вёсак па ўсёй Беларусі дагэтуль ня маюць помнікаў. Магілы ахвяраў закінуты. Працягваецца варварская хлусьня пра вайну, усхваленьне НКВД, маразм на “лініі Сталіна”... Гэта ўсё будзе спынена і забаронена як злачынная практыка пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму спадчыньнікаў НКВД.

Алесь Хадасевіч