РАСЕЙЦАМ НЯМА ШТО ЕСЬЦІ.

Маскоўскія экспэрты нездарма хваляваліся наконт “пікалёўскага сіндрому”. 10 ліпеня “сіндром” спрацаваў на Алтаі. Натоўп рабочых мясцовага вялікага дарожна-будаўнічага камбіната “Магістраль” перакрыў аўтамагістраль і запатрабаваў працы і заробкаў. Улады кінулі супраць рабочых амонаў, адбылася жорсткая бойка. Арыштаваны дзесяткі людзей, многія пацярпелі падчас сутыкненьняў. Яшчэ на пачатку гэтага года начальства звольніла з камбіната адну траціну работнікаў, астатнія працуюць па “скарочаным працоўным тыдні”. Тысячам сем'яў алтайскіх расейцаў няма што есьці.

Янка Базыль